БЕЛ Ł РУС

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы

7.02.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Сёння на Зімовай Алімпіядзе прайшлі спаборніцтвы па лыжным скіятлоне.

Фрыда Карлсан. Скрыншот відэа

Дзяўчаты беглі на лыжах 10 км класічным стылем, потым мяняюць лыжы і бягуць 10 км вольным (або каньковым) стылем.

Золата выйграла шведка Фрыда Карлсан з вынікам 53 хвіліны 45:2 секунды срэбра ў яе суайчынніцы Эбы Андэрсан з адставаннем на 51 секунду, бронза ў нарвежкі Хэйдзі Вэнг (+1 хвіліна 26,7 секунды). 

Ганна Каралёва фінішавала на 34‑м месцы з адставаннем на шэсць хвілін ад пераможцы.

У аўторак Ганна возьме ўдзел у спрынце класічным стылі, але каб трапіць у 1/4 фіналу, трэба паспяхова прайсці кваліфікацыю. У чацвер пройдзе гонка вольным стылем на 10 кіламетраў з раздзельным стартам.

Сёння а 18‑й спаборніцтвы па забегу на 3000 метраў з удзелам беларускі Марыны Зуевай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула