БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета

7.02.2026 / 13:45

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што амерыканскі бок прапанаваў новае энергетычнае перамір’е, на якое Украіна пагадзілася. Аднак расійская дэлегацыя паабяцала даць адказ пазней, піша Бі-бі-сі.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп 28 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Таксама ЗША прапанавалі ўпершыню правесці сустрэчу дзвюх перамоўных груп — Украіны і Расіі — на тэрыторыі Амерыкі.

Паводле яго слоў, як мяркуецца, сустрэча адбудзецца ў Маямі праз тыдзень. Украіна ўжо пацвердзіла свой удзел.

Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што новы раўнд перамоў адбудзецца «хутка», аднак пра іх правядзенне ў ЗША гаворкі не было.

Зяленскі таксама выказаўся пра тэмы, па якіх падчас перамоў дагэтуль не ўдаецца дасягнуць дамоўленасцяў. Ён зноў падкрэсліў, што «самыя складаныя» з іх могуць быць вынесеныя на магчымую трохбаковую сустрэчу лідараў Украіны, ЗША і РФ.

Што да Данецкай вобласці, якую Расія патрабуе перадаць ёй цалкам, Зяленскі адзначыў, што Украіна настойвае на прынцыпе «стаім там, дзе стаім» для спынення агню.

Украіна яшчэ раз пацвердзіла свае пазіцыі ў пытанні Данбаса. «Стаім там, дзе стаім» — гэта самая справядлівая і найбольш надзейная на сёння мадэль для спынення агню, на наш погляд», — падкрэсліў Зяленскі.

ЗША, паводле яго слоў, прапануюць кампраміс — стварэнне свабоднай эканамічнай зоны ў Данбасе, аднак ні Украіну, ні Расію такі варыянт не задавальняе.

Зяленскі дадаў, што па-ранейшаму няма разумення адносна будучыні Запарожскай АЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула