БЕЛ Ł РУС

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі

6.02.2026 / 23:53

Nashaniva.com

У цэнтры Масквы ў сваёй кватэры знайшлі мёртвым былога намесніка міністра юстыцыі Расіі Сяргея Тропіна. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на сілавыя структуры. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдніх звестак, цела колішняга высокапастаўленага чыноўніка знайшлі ў ванным пакоі, асноўная версія смерці — утапленне. Крымінальны след, як заяўляецца, не разглядаецца.

Сяргей Тропін займаў пасаду намесніка міністра юстыцыі ў 1996—1997 гадах, яшчэ падчас прэзідэнцтва Барыса Ельцына. У 1996 годзе яму быў прысвоены вышэйшы класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі.

Гэта не першы падобны выпадак за апошні час. У студзені ў Новай Маскве знайшлі цела былога намесніка міністра працы Аляксея Скляра. Паводле афіцыйнай версіі, ён скончыў жыццё самагубствам, пакінуўшы перад смерцю паведамленне ў сацсетках.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пры нявысветленых або незвычайных абставінах загінулі больш за два дзясяткі высокапастаўленых былых і дзейных расійскіх чыноўнікаў. Эксперты і СМІ звяртаюць увагу, што ў першай палове 2025 года паведамленні пра гібель такіх асоб з’яўляліся амаль штомесяц.

Чытайце таксама:

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка

Расійскі чыноўнік уцёк з-пад канвою ў судзе і схаваўся ў консульстве Арменіі. Гісторыя скончылася трагічна

У расійскім Мінтрансе адначасова з міністрам-самагубцам памёр яшчэ адзін высокі чыноўнік

«Як у 1937-м». Смерць расійскага міністра — папярэджанне для палітычнай эліты

Каментары да артыкула