Белгідрамет папярэдзіў пра магчымасць вялікай вясновай паводкі
Па словах спецыялістаў, небяспека паводкі звязаная з вялікай колькасцю снегу, інтэнсіўным раставаннем снегу і большай, чым звычайна, колькасцю ападкаў у студзені.
Ледастаў на рэках утварыўся звычайнай таўшчыні або крыху меншай, воднасць большасці рэк — у межах сезоннай нормы, акрамя Нёмана і Прыпяці, дзе вада крыху ніжэйшая за звычайны ўзровень.
Увесну вада, верагодна, выйдзе на поймы практычна паўсюдна, а ў некаторых месцах узровень можа наблізіцца да небяспечнага, што стварае рызыку затаплення прыбярэжных тэрыторый. Магчымае таксама ўтварэнне ледавых затораў на вузкіх участках рэк.
Далейшая сітуацыя будзе залежаць ад надвор’я: моцныя ападкі могуць узмацніць разлівы, а чаргаванне адліг удзень і маразоў ноччу ці недахоп ападкаў — зменшыць іх.
Чытайце таксама:
Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?
Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца