БЕЛ Ł РУС

«Белкарт» пагражае адключыць функцыянал некаторым карыстальнікам

5.02.2026 / 21:45

Nashaniva.com

Плацежная сістэма «Белкарт» папярэдзіла карыстальнікаў, што без абнаўлення мабільнага дадатку «Белкарт Pay» яго функцыянальнасць будзе абмежаваная.

Тым, хто не ўсталюе апошнюю версію праграмы, могуць адключыць магчымасць карыстацца сэрвісамі, у тым ліку здзяйсняць хуткія плацяжы. Таму з абнаўленнем раяць не зацягваць.

Спампаваць новую версію дадатку неабходна да 5 лютага 2026 года. Яна даступная ў крамах Google Play і AppGallery.

Чытайце таксама:

У сэрвісах Беларусбанка тры дні будуць збоі

Беларусы не змогуць рабіць стаўкі ў замежных букмекерскіх канторах — што зменіцца

Беларусбанк зменіць правілы карыстання некаторымі карткамі

Каментары да артыкула