БЕЛ Ł РУС

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль

5.02.2026 / 18:34

Nashaniva.com

У 2026 годзе не будуць праводзіць традыцыйны фестываль WOSTRAU у Нясвіжы. Арганізатары патлумачылі, што пасля набыцця моцы пастановай Савета Міністраў № 454 ад 22 жніўня 2025 года яны не змогуць правесці фестываль на звыклым узроўні.

Гэта пастанова ўводзіць абавязковы дзяржаўны рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, у якім павінны быць зарэгістраваныя юрыдычныя асобы, што праводзяць падобныя падзеі з беларускімі або замежнымі выканаўцамі.

Без уключэння ў гэты рэестр арганізацыя мерапрыемстваў з удзелам замежных артыстаў стала незаконнай. Арганізатары падкрэсліваюць, што ў новых умовах яны не могуць самастойна такіх артыстаў прывозіць, таму правядзенне фестывалю на высокім узроўні стала немагчымым.

Аналагічная сітуацыя раней адбылася таксама з фестывалем «Сонцастаянне» ў Пружанах, дзе таксама адмянілі мерапрыемства ў 2026 годзе, бо кампанія не была ўключаная ў рэестр Міністэрства культуры і страціла права запрашаць замежных (у асноўным расійскіх) артыстаў.

Чытайце таксама:

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Каментары да артыкула