БЕЛ Ł РУС

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла

4.02.2026 / 21:26

Nashaniva.com

Беларус заўважыў розніцу ў цэнах на беларускія і імпартныя прадукты. Наведваючы «Белмаркет», мужчына параўнаў кошт беларускіх яблыкаў і кітайскага памела: розніца аказалася не на карысць першых. Сваімі назіраннямі беларус падзяліўся ў тыктоку, заўважыла выданне BGMedia.

Яблыкі і памела ў «Белмаркеце». Скрыншот з відэа ў TikTok

«Новы рэкорд: памела кітайскае, яблык беларускі. Аднак!», — адзначае мужчына ў сваім відэа.

Вось як ён каментуе сітуацыю:

«Цэны пачынаюць здзіўляць. Такое адчуванне, што памела само прыйшло ў Беларусь і лягло на паліцу. А яблык прывезлі з Нігерыі з дваццацю пасярэднікамі. Дзіўныя справы твае, рынак Беларусі».

Як вынікае з самога роліка, цана на яблыкі «Айдарэд» — 4,45 рубля за кілаграм, а на памела — 3,99 рубля (яго прадаюць са зніжкай 27%).

Кошт на яблыкі «Айдарэд» і кітайскае памела ў «Белмаркеце». Скрыншот з відэа ў TikTok

У Беларусі рознічная цана на яблыкі па стандартах Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, устаноўленых напрыканцы 2025 года, складае 4,80 беларускага рубля. У «Белмаркеце» кошт, як выглядае, нават крыху ніжэйшы за гэты стандарт.

Аднак беларусы адзначаюць значны рост цэн на айчынныя яблыкі. У каментарах пад ролікамі яны згадвалі мінулагодні неўраджай і параўноўваюць сітуацыю з Польшчай, дзе яблыкі таннейшыя.

Некаторыя карыстальнікі адзначалі, што ў гэтым годзе айчынных яблыкаў увогуле мала:

«У мяне вымерзла ўсё, акрамя схаванага вінаграда. Была адна чарэшня, адна вішня, тры грушы і пара каравых яблыкаў».

Для параўнання, у мінулым годзе яблыкі каштавалі каля двух рублёў за кілаграм.

Па даных Белстата, у 2025 годзе інфляцыя склала 6,8%, а ў снежні ў параўнанні з лістападам спажывецкія цэны ўзраслi на 0,3%, што паўплывала і на кошт айчынных прадуктаў, уключаючы яблыкі.

Чытайце таксама:

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

Вызначылі, якіх памераў яблыкі можна цяпер прадаваць у крамах

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца

Беларусь закупілася яблыкамі ў Дагестане

Каментары да артыкула