БЕЛ Ł РУС

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

4.02.2026 / 20:48

Nashaniva.com

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачыла, што жанчына можа зноў пайсці ў дэкрэтны адпачынак, калі раней выйшла з яго датэрмінова. Пры гэтым выплаты адпаведных дапамог будуць захоўвацца.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Беларускія маці (ці ў вельмі рэдкіх для Беларусі выпадках бацькі), якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцём да трох гадоў, могуць пакінуць яго, а потым зноў вярнуцца.

Дзяржава будзе працягваць выплачваць дапамогі ў тым жа памеры: 50% пры поўнай стаўцы і 100% пры палове стаўкі.

Чытайце таксама:

Беларусам загадалі больш нараджаць і жыць даўжэй. Але як вырашыць праблемы з дэмаграфіяй?

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя

Усяго 1% бацькаў у Беларусі сыходзіць у дэкрэт

Каментары да артыкула