БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 

2.02.2026 / 23:59

Nashaniva.com

Пакуль за акном пануюць снег і мароз, у гадавальніку Петрыкаўскага лясгаса — сапраўдная вясна. Тут высаджаны больш за 10 тысяч яркіх і духмяных цюльпанаў, пішуць мясцовыя «Петрыкаўскія навіны».

Усяго тут 20 сартоў яркіх і духмяных цюльпанаў, гатовых падарыць цеплыню і радасць усім ахвотным. Разнастайнасць сартоў дзівіць: ад класічных чырвоных і далікатных ружовых да экзатычных фіялетавых і двухколерных гібрыдаў. 

Спецыялісты гадавальніка адзначаюць, што першую партыю кветак яны плануюць паставіць на кветкавы рынак рэгіёна ўжо да 14 лютага.

Гэта будзе ідэальная магчымасць набыць самыя свежыя і прыгожыя цюльпаны.

Чытайце таксама:

Беларус хацеў нелегальна правезці праз мяжу насенне цюльпанаў, цяпер можа страціць машыну

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА

«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?

Што зрабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе?

«Для нас 8 сакавіка пачынаецца яшчэ летам». Гродзенцы проста ў сваёй хаце вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў

Каментары да артыкула