БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Перамовы Пуціна з Зяленскім магчымыя толькі ў Маскве

2.02.2026 / 13:32

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Крамля адказаў на словы Уладзіміра Зяленскага.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Зяленскі прапануе кантакты. Пуцін сказаў, што яны магчымыя ў Маскве. Гэтая пазіцыя застаецца нашай пазіцыяй, яна дастаткова паслядоўная», — перадае словы Пяскова РІА-Навіны.

У пятніцу Уладзімір Зяленскі ў размове з журналістамі адмовіўся ад прапановы Крамля на перамовы ў сталіцы Расіі.

«Вядома, для мяне немагчыма сустрэцца з Пуціным у Маскве. Гэта было б тое самае, што сустрэцца з Пуціным у Кіеве, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён, вядома, адважыцца. Я гатовы да любога фармату саміту лідараў, але не ў Маскве ці Беларусі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула