У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў
Але заняткі не адмененыя.
Фота: LookBy.Media
«Установы адукацыі з разуменнем паставіліся да рашэння бацькоў пакінуць дзяцей дома. Разам з тым ад нас паступіла рэкамендацыя не праводзіць адукацыйны працэс па фізічнай культуры і здароўі на вуліцы. Гэтыя ўрокі праводзяцца ў спартыўных памяшканнях, у спартыўных залах», — расказала Вольга Смірнова, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
Сёння раніцай у Мінску было мінус 25 марозу, а 11:30 — мінус 20.
Па звестках упраўлення Мінадукацыі, у навучальным 2025‑2026 годзе ў Мінску налічваецца 223 тысячы школьнікаў, такім чынам на заняткі сёння прыйшоў толькі кожны чацверты.
У Пружанскім раёне заняткі ў школах былі адмененыя. таксама былі адмененыя заняткі ў Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах.