БЕЛ Ł РУС

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ

31.01.2026 / 23:18

Nashaniva.com

Пахаванне 27‑гадовага беларускага добраахвотніка ва Украіне Аляксея Лазарава, пра гібель якога стала вядома 21 студзеня, адзначыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку мэр Львова Андрэй Садавы. Таксама ён апублікаваў некалькі фота з цырымоніі развітання ў цэнтры горада. 

Фота: facebook.com/andriy.sadovyi

«Аляксей Лазараў нарадзіўся ў Мінску, але свой дом знайшоў у Львове. Праз свае перакананні пакінуў Беларусь і з першых дзён поўнамаштабнай вайны стаў на абарону Украіны.

Ён абараняў Кіеў, ваяваў на поўдні і ўсходзе, служыў у палку імя Кастуся Каліноўскага, а затым — у 225‑м асобным штурмавым батальёне.

Аляксей ваяваў не за пашпарт, а за свабоду і каштоўнасці, у якія верыў», — напісаў Андрэй Садавы.

Фота: facebook.com/andriy.sadovyi

Фота: facebook.com/andriy.sadovyi

Фота: facebook.com/andriy.sadovyi

Аляксей Лазараў быў інжынерам-праграмістам, выпускніком БДУ. У 2019 годзе балатаваўся ў дэпутаты і ўдзельнічаў у грамадзянскіх ініцыятывах, а пасля пратэстаў 2020‑га вымушана з’ехаў з Беларусі.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ён пайшоў на фронт ва Украіне, спачатку ў беларускую роту, з якой вырас Полк Каліноўскага, пазней служыў у 225‑м штурмавым палку, займаўся дронамі. Удзельнічаў у абароне Кіева і баях на ўсходзе ды поўдні краіны.

Аляксей загінуў 19 студзеня ва ўзросце 27 гадоў.

Чытайце таксама:

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Каментары да артыкула