БЕЛ Ł РУС

Больш за 200 чалавек загінулі ў выніку абвалу шахт на ўсходзе ДР Конга

31.01.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Афіцыйнай прычынай названыя моцныя дажджы.

Фота: Michel Lunanga / Getty Images

Апоўзень абрынуў некалькі шахт на буйным радовішчы на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у выніку чаго загінулі як мінімум 200 чалавек, піша The Associated Press.

Апоўзень адбыўся ў шахтах, якія кантралююцца мясцовай ваенізаванай групоўкай М23, а яго афіцыйнай прычынай названыя моцныя дажджы.

Былы шахцёр, які працаваў на гэтым участку, распавёў AP, што апоўзні адбываліся неаднаразова, паколькі тунэлі ў шахтах былі выкапаныя ўручную і не абслугоўваліся належным чынам.

Усходняе Конга дзесяцігоддзямі перажывае крызісы. Гады канфліктаў у краіне прывялі да аднаго з найбуйнейшых у свеце гуманітарных крызісаў, у выніку якога больш за 7 млн чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Са снежня 2025 года больш за 300 тысяч жыхароў краіны пакінулі свае жытло.

Руднік, на якім адбыўся апоўзень, размешчаны ў багатым на карысныя выкапні рэгіёне краіны, які ў траўні 2024 года захапіла групоўка М23, што падтрымлівалася Руандай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула