Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу
Віцэ-прэм’ерка Наталля Пяткевіч па выніках пасяджэння Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у Маскве паведаміла, што былы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, якога Лукашэнка нядаўна адправіў у адстаўку, будзе новым беларускім міністрам па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК.
Аляксандр Субоцін
Працэдура прызначэння, як паведаміла Пяткевіч, праходзіць праз некалькі ступеняў і была запушчана падчас сённяшняга пасяджэння, на якім прапанову Беларусі падтрымалі.
Аляксандр Субоцін ужо займаў пасаду міністра па прамысловасці і АПК у ЕЭК з верасня 2018‑га па студзень 2020 года. У сакавіку 2020‑га ён быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Магілёўскай вобласці, у ліпені таго ж самага года стаў віцэ-прэм'ерам, а з 13 снежня 2021‑га па 15 снежня 2025‑га кіраваў Віцебскай вобласцю. Цяпер жа, прайшоўшы гэты круг кар'ернага росту, ён вярнуўся дакладна ў той жа самы пункт, у якім быў шэсць гадоў таму.
На пасадзе старшыні Віцебскага аблвыканкама Субоціна змяніў ранейшы пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік.
Чытайце таксама:
Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны
Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек
На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць