БЕЛ Ł РУС

Машынамі Belgee можна будзе кіраваць праз мабільны дадатак

30.01.2026 / 17:04

Nashaniva.com

Аўтамабілямі Belgee ў будучыні можна будзе кіраваць дыстанцыйна праз спецыяльную мабільную праграму. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамваенпраме, дзе распрацавалі праграмна-апаратны комплекс пад назвай T-box.

Новая сістэма дазволіць уладальнікам беларускіх мадэляў Belgee— X50, X70 і S50 — кантраляваць свае машыны са смартфона або планшэта пасля ўстаноўкі абсталявання і праходжання аўтарызацыі ў дадатку.

Асновай T-box стаў ужо вядомы прыбор УВС-М, прызначаны для выкліку экстранных службаў. Яго серыйна выпускае прадпрыемства «АГАТ — сістэмы кіравання».

З дапамогай новай сістэмы ўладальнік зможа загадзя ўключаць або наладжваць клімат-кантроль, адчыняць і зачыняць вокны, люк, багажнік, блакаваць дзверы, а таксама атрымліваць актуальную інфармацыю пра стан аўтамабіля. Дадатак будзе паказваць узровень паліва або зарад акумулятара, статус дзвярэй і вокнаў, працу кандыцыянера, сігналізацыі і іншыя параметры. Акрамя таго, праз геалакацыю можна будзе ў любы момант даведацца, дзе знаходзіцца машына, і ўбачыць яе на карце.

З пункту гледжання бяспекі комплекс падключаецца да CAN-шыны аўтамабіля і ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння аўтаматычна пераходзіць у рэжым экстраннага апавяшчэння. Для перадачы даных выкарыстоўваецца сетка пакетнай сувязі, таму асобную SIM-карту ставіць не спатрэбіцца.

Чытайце таксама:

У Беларусі выпушчаны 150‑тысячны аўтамабіль Belgee

Доля беларускага вытворцы ў продажах новых аўто дасягнула 70%

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць

Завод «БелДжы» масава адклікае некаторыя свае аўтамабілі

Каментары да артыкула