БЕЛ Ł РУС

У Польшчы суд адмяніў рашэнне аб высылцы ў Літву былога палітвязня

29.01.2026 / 19:46

Nashaniva.com

У Польшчы суд адмяніў рашэнне аб высылцы ў Літву па Дублінскаму рэгламенту былога палітвязня Алеся Папковіча, паведамляе ініцыятыва «Партызанка».

Алесь Папковіч. Фота: «Байсол»

Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве палічыў, што ў справе былі сур’ёзныя працэдурныя парушэнні і што неабходна ўлічваць індывідуальную сітуацыю Папковіча. Паводле прадстаўнікоў ініцыятывы «Партызанка», гэта рашэнне можа дапамагчы іншым асобам, чые справы аўтаматычна закрываюцца без належнай ацэнкі асабістых абставін. Ініцыятыва плануе і далей сістэмна аспрэчваць падобныя рашэнні для ўстанаўлення справядлівай практыкі.

Алесь Папковіч быў затрыманы разам з братам Янам 2 верасня 2022 года перад запланаванай паездкай у Польшчу, падчас затрымання быў пабіты. У снежні 2022 года яму прысудзілі два гады калоніі, а на волю ён выйшаў у ліпені 2024 года. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўключыла яго ў спіс «экстрэмісцкіх асобаў». 

Алесь быў эвакуяваны з Беларусі па літоўскай візе, баючыся новага затрымання пасля вызвалення. Усе яго блізкія знаходзяцца ў Польшчы. Паўтара месяца таму быў вызвалены і вывезены ў Польшчу ягоны брат Ян Папковіч, які выйшаў на волю разам з групай дэпартаваных ва Украіну 13 снежня.

Чытайце таксама:

Экс-палітзняволеная Наталля Падлеўская атрымала статус прасіцеля прытулку ў Літве

Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Польшчы ў Літву, трапіла ў юрыдычныя абцугі

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда

Каментары да артыкула