БЕЛ Ł РУС

Расія і Украіна правялі першы сёлета абмен целамі загінулых

29.01.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Масква перадала Украіне 1000 целаў загінулых, якія, паводле сцвярджэння расійскага боку, належаць украінскім вайскоўцам, паведамілі ва ўкраінскім Каардынацыйным штабе па абыходжанні з ваеннапалоннымі. У бліжэйшы час Кіеў пачне ідэнтыфікацыю целаў.

Дэпутат Дзяржаўнай думы, прадстаўнік парламенцкай каардынацыйнай групы па пытаннях ваеннай аперацыі Шамсаіл Сараліеў заявіў РБК, што ўкраінскі бок у адказ перадаў Маскве 38 целаў расійскіх вайскоўцаў. У Міністэрстве абароны Расіі пакуль гэта не каментавалі.

Апошні раз абмен целамі загінулых Расія і Украіна праводзілі ў снежні мінулага года. Тады Масква перадала Кіеву целы 1000 загінулых, а Украіна Расіі — 26 целаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула