БЕЛ Ł РУС

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

29.01.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Частка людзей ва ўрадзе нібыта таксама падтрымлівала перавод Кухарава.

Уладзімір Кухараў. Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава, піша БелТА.

Лукашэнка зазначыў, што вялікіх прэтэнзій да цяперашняга кіраўніка Мінска ў яго няма, але «па-мужчынску прапанаваў мэру Мінска абмеркаваць яго жаданне перайсці на іншую пасаду».

Маўляў, Кухараў хацеў бы перайсці на пасаду ва ўрад і частка людзей ва ўрадзе гэта падтрымлівае. Але па словах Лукашэнкі, кіраванне сталіцай — важная рэч, Мінск — вітрына Беларусі, а Кухараў добра з гэтым спраўляецца. 

Уладзімір Кухараў займае пасаду старшыні Мінгарвыканкама з верасня 2020 года. З 2018 па 2020 год ён быў намеснікам прэм'ер-міністра. На пасадзе мэра ён змяніў Анатоля Сівака, які пайшоў на пасаду намесніка прэм'ер-міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула