БЕЛ Ł РУС

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

28.01.2026 / 23:43

Nashaniva.com

У Брэсце мужчына, які займаецца продажам аўтамабіляў, пашкодзіў пасевы элітнай пшаніцы падчас здымак рэкламнага відэа. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ролік у інтэрнэт-чаце, дзе дэманстраваліся магчымасці кітайскага ўседарожніка на бездарожжы, піша БелТА.

Высветлілася, што для дрыфту аўтар відэа абраў сельскагаспадарчае поле каля вёскі Страдзеч Брэсцкага раёна. У выніку заезду аўтамабіля былі пашкоджаныя пасевы пшаніцы, а мясцоваму сельгаспрадпрыемству нанесеныя страты на суму каля 1,4 тысячы рублёў.

Парушальнікам аказаўся 42‑гадовы жыхар Брэста. Для рэкламы новай машыны ён звярнуўся да блогераў, якія дапамаглі са здымкамі і апублікавалі відэа. Мужчына патлумачыў, што з-за снегу не было зразумела, што на полі растуць культурныя расліны. Сваю віну ён прызнаў і выказаў раскаянне.

Як яго пакараць, пакуль яшчэ думаюць.

Чытайце таксама:

Былы міністр сельскай гаспадаркі збіраецца вырошчваць пшаніцу ў Лівіі

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам

Беларусь паставіла ў Расію так шмат малака, што столькі і не трэба

Каментары да артыкула