Літва забараніла ўвозіць у баках з Беларусі і Расіі больш за 200 літраў паліва
Урад Літвы падтрымаў прапанову мытнага дэпартамента і ўвёў новае правіла для транспарту, які ўязджае з Беларусі і Расіі. Цяпер у паліўных баках такіх аўтамабіляў дазволена мець не больш за 200 літраў паліва.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
На мытні тлумачаць неабходнасць гэтага кроку тым, што кіроўцы часта завозяць лішнюю колькасць гаручага, каб пасля зліваць яго і прадаваць у Літве. Паводле звестак ведамства, штодня мяжу перасякаюць каля 200 грузавікоў з беларускай або расійскай рэгістрацыяй, а за месяц іх набіраецца больш за сем тысяч.
Адна фура можа прывезці да 500 літраў паліва, што ў сукупнасці дае каля 100 тысяч літраў за суткі. З-за гэтага, паводле падлікаў літоўскіх уладаў, дзяржаўны бюджэт штомесяц недаатрымлівае да 2,2 мільёна еўра падаткаў.
Чытайце таксама:
Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы
Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі
Каля беларуска-літоўскай мяжы ашываецца статак галодных дзікоў