БЕЛ Ł РУС

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына

28.01.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm выступіла з ініцыятывай абмену: яны прапануюць перадаць Мінску затрыманую за шпіянаж Іну Кардаш у абмен на вызваленне палітвязня Дзяніса Івашына.

Адпаведны зварот накіраваны ў Галоўнае ўпраўленне разведкі МА Украіны і іншыя структуры, якія займаюцца пытаннямі абмену палонных.

«Калі гэтую беларускую шпіёнку плануюць абмяняць, мы просім разгледзець варыянт яе абмену на журналіста Дзяніса Івашына. Нагадваем, што з 2021 года ў палоне рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца галоўны рэдактар беларускай рэдакцыі InformNapalm Дзяніс Івашын, асуджаны да 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за журналісцкія публікацыі пра былых супрацоўнікаў «Беркута», якія перайшлі на службу да Лукашэнкі», — напісаў заснавальнік валанцёрскай супольнасці InformNapalm і галоўны рэдактар Раман Бурко.

Інфармацыя пра затрыманне Іны Кардаш у Кіеве з’явілася 27 студзеня. Украінскія спецслужбы заявілі, што журналістка займалася шпіянажам на карысць беларускіх улад яшчэ з 2015 года. 

Дзяніс Івашын, былы кіраўнік беларускай рэдакцыі InformNapalm, знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Яго асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». 

Чытайце таксама:

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Каментары да артыкула