Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек
Ратавальнікі шукаюць яшчэ чатырох чалавек. Двое людзей параненыя, піша «Украінская праўда».
Фота: Пракуратура Украіны
«У любой краіне ўдар дронаў па цывільным цягніку разглядаўся б аднолькава — выключна як тэрарызм. Няма і не можа быць ніякай вайсковай цэлі ў тым, каб знішчыць цывільных у вагоне цягніка», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Фота: Пракуратура Украіны
Усяго, па даных Пракуратуры Украіны, у цягніку ехалі больш за 155 пасажыраў. У тым вагоне, па якім быў нанесены ўдар, знаходзіліся 18 чалавек.
Фота: Пракуратура Украіны
Раней стала вядома, што ў Харкаўскай вобласці Расія ўдарыла беспілотнікамі па пасажырскім цягніку «Барвінкава — Львоў — Чоп». Атака была здзейснена трыма БПЛА тыпу Shahed. Удары былі нанесеныя перад цеплавозам і па пасажырскім вагоне, у выніку чаго ў вагоне ўзнік пажар.
Чытайце таксама:
Расіяне ўдарылі шахедамі па пасажырскім цягніку ў Харкаўскай вобласці
Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы
Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года
«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў