БЕЛ Ł РУС

Энергасістэму Беларусі перавялі ў стан павышанай гатоўнасці

26.01.2026 / 20:46

Nashaniva.com

Энергасістэму Беларусі перавялі ў стан павышанай гатоўнасці ў чаканні снегападу. Пра гэта паведамляе «Белэнерга» ў сувязі з пагаршэннем надвор’я.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Цяпер сфармавана каля 670 брыгад для ліквідацыі магчымых пашкоджанняў, падрыхтавана больш за 720 адзінак спецыяльнай тэхнікі, праверана каля 300 дызельных генератарных установак.

Тэхнічны персанал пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы, арганізаваны кругласутачны маніторынг сітуацыі.

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак, 27 студзеня: чакаецца моцны снег, галалёд і слізкія дарогі.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж

На наступным тыдні ў Беларусі прыкметна пацяплее

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Каментары да артыкула