Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў
Яны загінулі роўна год таму на запарожскім кірунку, але раней афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася.
«Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць». Сёння — роўна год з дня, калі аўтар гэтых слоў і двое нашых пабрацімаў скончылі свой баявы шлях на запарожскім накірунку», — паведаміла 26 студзеня прэс-служба Палка Каліноўскага.
Пры гэтым у прэс-службе адзначылі, што афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася. Прозвішчы загінулых ваяроў не называюцца, а на апублікаваных фота твары заблюраныя.
Чытайце таксама:
Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава
Яшчэ аднаго байца Палка Каліноўскага завочна асудзілі ў «ДНР»
«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну