БЕЛ Ł РУС

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове

26.01.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Падчас учорашняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Святлана Ціханоўская размаўляла па-беларуску, а ён — па-ўкраінску. «Ні слова па-расейску», — расказаў «Еўрарадыё» пра дэталі сустрэчы дарадца лідаркі дэмсілаў па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Ціханоўская прызналася, што часам дзе-нідзе выкарыстоўвае ўкраінскія словы, размаўляючы па-беларуску. Прэзідэнт Украіны адказаў: «Будь ласка! Використовуйте!», — згадвае Кучынскі.

Таксама ён падзяліўся іншымі падрабязнасцямі сустрэчы:

«Святлана Ціханоўская выказала поўную падтрымку Украіны. Яна падзякавала Зяленскаму за праграмны выступ у Вільні, дзе былі ясна расстаўленыя акцэнты: Лукашэнка — генерал-губернатар, васал пры Пуціне.

Таксама абмяркоўвалі працэс вызвалення палітвязняў, у якім важную ролю адыграла каманда Зяленскага. І тут прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ён гатовы аказваць такога кшталту дапамогу і надалей.

Гаварылі пра важнасць супольнай стратэгіі ў дачыненні да Лукашэнкі. Пра нашую місію ва Украіне. Мы спадзяемся, хто хутка будзе прызначаны новы спецпрадстаўнік Украіны па Беларусі.

Важны меседж, які даў Зяленскі — ён і яго каманда, урад аддзяляюць рэжым Лукашэнкі ад людзей. Мы вельмі пазітыўна ацэньваем сустрэчу. З Банкавай цяпер вельмі добры кантакт».

Чытайце таксама:

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Каментары да артыкула