БЕЛ Ł РУС

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару

24.01.2026 / 18:53

Nashaniva.com

У марозную ноч 20 студзеня ў вёсцы Марс Дзяржынскага раёна загарэлася хата. У ёй была толькі гаспадыня — Кацярына Віктараўна, якая працуе на чыгунцы і самастойна вядзе гаспадарку. Усё магло б скончыцца трагічна, каб не хатні гадаванец, піша Dzr.by.

Падобны пажар ужо здарыўся з жанчынай у 2018 годзе, тады ён таксама пачаўся з печкі. Гэтым разам прычына — адсутнасць супрацьпажарнага водступу: печ была ўстаноўленая занадта блізка да сцяны.

Кацярына, стомленая шасцідзённым працоўным тыднем, заснула позна і не пачула, як па хаце пайшоў дым. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік таксама не спрацаваў — батарэйкі былі разраджаныя. Жыццё жанчыны ўдалося выратаваць дзякуючы кату Марціну, які пабудзіў яе ўначы не мяўканнем, а крыкам, і нават кусаў гаспадыню за рукі.

У паніцы Кацярына адчыніла вокны, але потым зразумела, што гэта небяспечна, і зачыніла іх. Замест 101 яна памылкова набрала 104, але званок хутка пераадрасавалі ў МНС. Пажарнікі прыбылі за 10—15 хвілін і выратавалі хату — сур’ёзна пашкоджаная толькі адна сцяна.

Кот пасля пажару вырашыў схавацца пад падлогай, будучы ў шоку. Каб яго выратаваць, прыйшлося прасіць дапамогу суседа і падымаць падлогу. Марцін быў напалоханы, але жывы. Цікава, што раней гаспадыня падабрала кацяня, выкінутае на вуліцу, а цяпер кот выратаваў сваю гаспадыню.

Акрамя Марціна, у яе ёсць яшчэ адзін кот і сабака.

Чытайце таксама:

У Слуцку скралі памеранскага шпіца

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку

Каментары да артыкула