БЕЛ Ł РУС

У Брэсце сабралі першы беларускі катамаран

23.01.2026 / 21:8

Nashaniva.com

Прататып першага беларускага катара-катамарана сабралі на вытворчай пляцоўцы «МАЗ-МАН» і паказалі кіраўніку Брэсцкай вобласці Пятру Пархомчыку.

Скрыншот з відэа

Пакуль катамаран адзінкавы, яго чакаюць выпрабаванні на беларускіх рэках і азёрах. Калі яны пройдуць паспяхова, плануецца наладзіць серыйны выпуск на Пінскім суднабудаўнічым заводзе.

Катамараны — гэта двухкорпусныя судны з шырокай палубай. Яны характарызуюцца добрай устойлівасцю на вадзе і малым качаннем на хвалі. Дзякуючы невялікай асадцы іх зручна выкарыстоўваць на мелкаводдзі і сярод чароту.

На катамараны ставяць два рухавікі, што робіць іх больш манеўранымі і рухавымі. Асаблівасць гэтых суднаў — вялікая палуба, якая забяспечвае дадатковую прастору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула