З Беларусі запускаюць два новыя аўтобусныя маршруты ў Польшчу
Аўтобусны перавозчык «Атлас» адкрыў новыя рэйсы ў Польшчу. Гэта стала магчымым пасля адкрыцця пункта пропуску «Бераставіца», што скараціла шлях да Варшавы і Беластока.
Фота ілюстрацыйнае
Новы рэйс Гродна — Беласток — Варшава ўжо працуе з 22 студзеня. Аўтобусы з Гродна адпраўляюцца ў 19:30, з Варшавы ў Беларусь — у 06:45, з Беластока — у 09:40. Цана білета: ад Гродна да Беластока — Br100, да Варшавы — Br130.
З 2 лютага адкрываецца прамы рэйс Гродна — Беласток праз пункт пропуску «Бераставіца» (з польскага боку «Баброўнікі»). Адпраўленне з Гродна — у 18:45, з Беластока — у 09:00. Цана білета — Br100.
Цяпер на мяжы з Польшчай і Літвой сітуацыя нармалізавалася, таму чэргаў амаль няма і аўтобусы ў асноўным ходзяць па раскладзе. Аднак пры планаванні паездкі ўсё ж рэкамендуецца мець запас часу на магчымыя непрадбачаныя абставіны.
Чытайце таксама:
Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам
Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу
Паміж Гродна і Гомелем будзе хадзіць прамы аўтобус. Працягласць маршруту — 600 км
Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу