У Казахстане фанаты бельгійскага «Бруге» прыйшлі на матч у вобразах скандальнага кінагероя. Іх затрымалі
У Астане затрымалі трох фанатаў бельгійскага клуба «Бруге», якія на футбольны матч Лігі чэмпіёнаў з алмацінскім «Кайратам» прыйшлі ў касцюмах з брытанска-амерыканскай камедыі «Борат». Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня на стадыёне «Астана Арэна».
Як паведамляецца, мужчыны былі п’яныя, а іх паводзіны класіфікавалі як дробнае хуліганства.
Іх справу разглядзеў спецыялізаваны міжраённы адміністрацыйны суд, які прызначыў кожнаму арышт на 5 сутак.
Матч, дарэчы, скончыўся ўпэўненай перамогай «Бруге» — 4:1.
Фільм «Борат», які выйшаў у 2006 годзе — скандальная псеўдадакументальная камедыя рэжысёра Лары Чарльза, у якой Саша Барон Коэн іграе выдуманага казахстанскага журналіста Бората Сагдзіева. Сюжэт пабудаваны на паездцы Барата ў ЗША для стварэння рэпартажу, якая, аднак, неўзабаве ператвараецца ў пошукі Памэлы Андэрсан. Галоўны герой, падарожнічаючы па ЗША, іранізуе з амерыканскіх стэрэатыпаў і культуры.
Галоўны герой фільма «Борат»
У казахаў з гэтай карцінай перадусім адмоўныя асацыяцыі. Многія жыхары Казахстана пасля выхаду фільма ўспрынялі яго як абразу свайго народа і прыніжэнне краіны.
Чытайце таксама:
У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук
Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў
Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна
Беларускі трэнер пакіне казахстанскі клуб пасля бойкі з футбалістам