БЕЛ Ł РУС

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі

22.01.2026 / 16:59

Nashaniva.com

Пасля пяцімесячнага перапынку ў Беларусі зноў пачнуць курсіраваць так званыя «гарадскія электрычкі», ці цягнікі гарадскіх ліній па тэрміналогіі Беларускай чыгункі, піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Яшчэ ўвосень мінулага года паведамлялася, што праект гарадскіх электрычак у Мінску, які запусцілі 14 гадоў таму, фактычна быў спынены без афіцыйных тлумачэнняў. Спачатку сучасныя цягнікі Stadler пачалі замяняць старымі электрычкамі ЭР9, а пасля рух увогуле адмянілі.

На форумах з’яўлялася інфармацыя, што саставы доўгі час стаялі ў дэпо і не выходзілі на лінію. Пазней на Беларускай чыгунцы пацвердзілі, што цягнікі знаходзяцца на планавым рамонце.

Цяпер стала вядома, што гарадскія электрычкі вяртаюцца ў расклад, але пакуль толькі на маршруце Мінск — Беларусь (станцыя ў Заслаўі). У першыя дні запланавана па шэсць пар цягнікоў, а пазней — па сем. Рух будзе ажыццяўляцца з 5‑й раніцы да 10‑й вечара.

Пры гэтым адзначаецца, што на гэты момант набыць квіткі анлайн пакуль немагчыма.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка збіраецца замовіць у Stadler 65 цягнікоў. Але швейцарцы казалі, што завод у Фаніпалі стаіць без працы

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе

Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы

Каментары да артыкула