Трамп падпісаў статут Рады міру
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў статут Рады міру — новай міжнароднай арганізацыі, якую ён стварае пад сваім старшынствам.
Фота: AP Photo / Evan Vucci
Урачыстая цырымонія падпісання адбылася на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў прысутнасці лідараў шэрагу краін Блізкага Усходу, Паўднёвай Амерыкі і Усходняй Еўропы, сярод якіх былі Віктар Орбан, Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў. Адметна, што на сцэне з Трампам не было ніводнага прадстаўніка традыцыйных заходнееўрапейскіх саюзнікаў Вашынгтона.
Новая структура, якая першапачаткова задумвалася для кіравання сектарам Газа, атрымала значна шырэйшыя паўнамоцтвы і статус афіцыйнай міжнароднай арганізацыі.
Старшынёй Рады будзе сам Трамп, а за пажыццёвае сяброўства краінам-удзельніцам прапануецца ўнесці па адным мільярдзе даляраў. Запрашэнні далучыцца да новай структуры атрымалі амаль 60 дзяржаў, у тым ліку Украіна, Расія і Беларусь.
Трамп заявіў, што яго Рада будзе супрацоўнічаць з іншымі міжнароднымі органамі, уключаючы ААН.
Чытайце таксама:
У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі
Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў
Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША