Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Ірыны Быкавай
Святлана Ціханоўская выказалася з нагоды смерці ўдавы пісьменніка Васіля Быкава Ірыны Быкавай і выказала спачуванні яе родным і сябрам.
Ірына Быкава
«Памерла жонка Васіля Быкава. Ірына Міхайлаўна на працягу дзесяцігоддзяў несла праз жыццё памяць, годнасць і праўду пра Васіля.
Яе шлях — гэта прыклад ціхага, але моцнага кахання, вернасці і чалавечай велічы. Такія людзі не шукаюць увагі, але менавіта яны трымаюць свет.
Выказваю глыбокія спачуванні родным, сябрам і ўсім, хто ведаў і шанаваў Ірыну Міхайлаўну. Светлая памяць», — сказала дэмакратычная лідарка.
Пра смерць Ірыны Быкавай стала вядома 21 студзеня. Ёй нядаўна споўнілася 99 гадоў, а незадоўга да гэтай даты жанчына трапіла ў бальніцу з пераломам сцягна і інфарктам.
Чытайце таксама:
Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава
З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава