БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку

21.01.2026 / 23:34

Nashaniva.com

Былы спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг лічыць, што калі Украіна «перажыве» гэтую зіму, то перавага ў вайне будзе на яе баку, а не на баку Расіі. Пра гэта ён заявіў падчас панэльнай дыскусіі ва Украінскім доме ў Давосе, піша «Еўрапейская праўда».

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

Падчас дыскусіі Келаг выказаў упэўненасць, што Расія не выйграе вайны ва Украіне.

Ён мяркуе, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на фоне таго, што Расія «панесла вялікія страты», шукае шлях, як «годна выйсці з гэтай сітуацыі, бо разумее: гэтай вайны ён не выйграе».

«Я разумею, што гэта цяжкая зіма. Я разумею, што адбываецца ў Кіеве, ведаю пра тэмпературы. Але я шчыра веру: калі Украіна перажыве гэтую зіму — студзень, люты — і мы ўвойдзем у сакавік і красавік, перавага будзе на вашым баку, на баку Украіны, а не Расіі», — падкрэсліў Келаг.

На думку былога спецпасланніка Трампа, праблема ў тым, што Пуцін «псіхалагічна ўжо дайшоў да таго пункту, калі проста не можа адпусціць сітуацыю».

«Бо калі ён адпусціць, то ён прызнае, што гэта была параза, што ўсё, што ён зрабіў, — правал», — падсумаваў Келаг.

Чытайце таксама:

Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне

Келаг: Я думаю, мы зможам падштурхнуць да пагаднення ўкраінцаў, а потым расіян

Каментары да артыкула