У Слуцку скралі памеранскага шпіца
Напрыканцы мінулага года ў Слуцку ахвярай злачынства стаў хатні гадаванец. Следчыя органы распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу сабакі пароды шпіц.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Паводле матэрыялаў следства, здарэнне адбылося днём 31 снежня. Каля 13‑й гадзіны жанчына каля гандлёвага цэнтра «Маяк» таемна выкрала сабаку, які належаў мясцовай жыхарцы.
У выніку гэтага ўладальніцы жывёлы была нанесена маёмасная шкода на суму 845 беларускіх рублёў.
19 студзеня Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта завёў па факце гэтага здарэння крымінальную справу. Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя паводле часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Чытайце таксама:
Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы
«Белпошта» выпускае маркі з памеранскім шпіцам і іншымі гадаванцамі