БЕЛ Ł РУС

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

21.01.2026 / 16:59

Nashaniva.com

На партугальскім востраве Мадэйра невядомы мужчына падпаліў статую вядомага футбаліста Крышціяну Раналду, нападніка саудаўскага клуба «Аль-Наср» і зборнай Партугаліі па футболе. Інцыдэнт адбыўся на праспекце Авеніда-ду-Мар у горадзе Фуншал, паведамляе выданне Correio da Manhã.

Скрыншот з відэа

Акт вандалізму мужчына зняў на відэа і выклаў у сацыяльнай сетцы. На запісе бачна, як ён танчыць пад музыку, пасля чаго палівае статую лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпальвае яе.

Паліцыя Мадэйры паведаміла, што асоба парушальніка ўжо ўстаноўленая. Раней гэты чалавек ужо здзяйсняў падобныя супрацьпраўныя дзеянні.

Статуя Крышціяну Раналду да інцыдэнту. Фота: Getty Image

Крышціяну Раналду з’яўляецца чэмпіёнам Еўропы і двойчы перамагаў у Лізе нацый у складзе зборнай Партугаліі. Ён пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча». Футбаліст нарадзіўся і вырас у Фуншале, а падпаленая статуя стаіць каля створанага на ягонай радзіме музея.

Чытайце таксама:

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап

Крышціяну Раналду наведаў вячэру ў Белым доме разам з саудаўскім наследным прынцам

Крышціяну Раналду ўпершыню атрымаў чырвоную картку ў гульнях за Партугалію

Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам-мільярдэрам

Каментары да артыкула