БЕЛ Ł РУС

У Мінску рамантычныя адносіны перараслі ў забойства

21.01.2026 / 14:06

Nashaniva.com

У сталіцы ўстаноўлены абставіны жорсткага забойства, паведамляе СК.

Фота: СК

Мінулым летам 45‑гадовая мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з мужчынам, і іх стасункі паступова перараслі ў рамантычныя адносіны. Пара сустракалася некалькі месяцаў, аднак пазней жанчына аднавіла кантакты з ранейшым спадарожнікам жыцця.

У адказ інтэрнэт-знаёмы прыехаў да яе дадому, каб высветліць дачыненні. Падчас эмацыйнай размовы ён паспрабаваў абняць жанчыну, але яна ўдарыла яго па твары. У адказ мужчына схапіў нож і пачаў наносіць шматлікія ўдары па целе, твары і канечнасцях ахвяры. Жанчына памерла.

Мужчына забраў з дому рэчавыя доказы і ўцёк. Дзякуючы зладжанай працы следчых і супрацоўнікаў міліцыі 54‑гадовы беспрацоўны быў затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула