Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ
Свежае фота 200‑гадовага Пішчалаўскага замка, у якім да нядаўняга часу размяшчалася СІЗА № 1, з'явілася ў фэйсбук-суполцы «Минск — мой город».
Фота: «Минск — мой город» / Facebook
Раней паведамлялася, што, паводле распрацаванай канцэпцыі, тут плануюць захаваць 5 пабудоў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей: сам замак, аднапавярховы будынак за ім і аб’екты першай лініі з боку вуліцы Валадарскага, якія сёння схаваныя за агароджай. Больш познія прыбудовы і плот будуць дэмантаваныя.
Як відаць са здымка, прыбудовы да замка савецкага часу ўжо знесеныя, а на яго самога адкрыўся добры панарамны від.
Пасля рэканструкцыі ў будынках былой турмы размесцяцца аб’екты грамадскага харчавання і адміністрацыйныя памяшканні. Аператарамі выступяць «Мінатэль», «Аква-Мінск», «Белкаапсаюз», бізнэс-цэнтр «Сталіца», ГЦ «Сталіца», «Камунарка».
Чытайце таксама:
У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі