Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР
Кніга Дароты Міхалюк, прысвечаная гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, нядаўна была прызнаная непажаданай для распаўсюджвання ў Беларусі. Паводле тлумачэння ведамства, яе змест не адпавядае палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб дзяржаўнай ідэалогіі і можа шкодзіць інтарэсам краіны. Ініцыятыва ўнясення выдання ў забаронены спіс паходзіла ад пракуратуры Горацкага раёна.
Кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці»
Пракуратура знайшла кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1929 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» ў інтэрнэт-продажы і накіравала яе на экспертызу ў Рэспубліканскую камісію па ацэнцы сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі.
Паводле заключэння камісіі, асобныя часткі выдання супярэчаць дырэктыве Лукашэнкі ад 9 красавіка 2025 года № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» і могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.
На падставе гэтага Міністэрства інфармацыі ўключыла кнігу ў пералік друкаваных выданняў, распаўсюд якіх лічыцца небяспечным для нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Кнігу знялі з продажу.
Чытайце таксама:
У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР
«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі
Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў