БЕЛ Ł РУС

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

19.01.2026 / 20:42

Nashaniva.com

Італьянскі дызайнер і заснавальнік моднага дома Valentino Валянціна Гаравані памёр ва ўзросце 93 гадоў. Пра гэта паведаміў ягоны фонд у Instagram.

Валянціна Гаравані

Валянціна Гаравані пайшоў з жыцця 19 студзеня ў сваёй рэзідэнцыі ў Рыме, у атачэнні блізкіх людзей. Ягонае пахаванне адбудзецца 23 студзеня, а развітанне з легендарным мадэльерам пройдзе 21—22 студзеня.

Гаравані быў адным з самых уплывовых дызайнераў XX стагоддзя. Ён нарадзіўся 11 мая 1932 года ў горадзе Вогера на поўначы Італіі. Мастацтва моды вывучаў у Мілане, а пасля ў Парыжы, дзе вучыўся ў Школе выяўленчых мастацтваў (École des Beaux-Arts) і працаваў у атэлье Жана Дэса і Гі Лароша.

У 1960 годзе ён стварыў свой уласны модны дом Valentino ў Рыме, а сусветную славу атрымаў дзякуючы калекцыі 1962 года, паказанай у Фларэнцыі.

Адзенне Гаравані выбіралі такія знакамітасці, як Жаклін Кэнэдзі, Одры Хёпберн, Джэніфер Лопес, Джулія Робертс і іншыя.

Гаравані адкрыта прызнаваўся ў сваёй гомасэксуальнасці, а ягоным партнёрам быў італьянскі бізнэсмен Джанкарла Джамеці.

Чытайце таксама:

Памёр рэжысёр «Караля Льва» Роджэр Алерс

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Памёр рэжысёр Бела Тар

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава

Каментары да артыкула