БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку

19.01.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў заявіў падчас звароту да нацыі 19 студзеня, што падае ў адстаўку.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits

Падчас выступу Румен Радзеў адзначыў, што гэта ягоны «апошні зварот у якасці прэзідэнта» Балгарыі. Ён выказаў намер падаць у адстаўку з пасады кіраўніка дзяржавы 20 студзеня, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што віцэ-прэзідэнтка Іліяна Ётава стане годным выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

Румен Радзеў з'яўляецца прэзідэнтам Балгарыі з 22 студзеня 2017 года, у 2021‑м пераабраўся на другі тэрмін. Афіцыйна тэрмін ягоных паўнамоцтваў заканчваўся ў студзені 2027 года. 

Адстаўку Радзева звязваюць з ягоным намерам стварыць уласную палітычную партыю пасля адстаўкі ў мінулым месяцы пад уплывам масавых пратэстаў урада краіны і на яе чале ўдзельнічаць у новых парламенцкіх выбарах. Паводле балгарскай канстытуцыі асноўныя ўладныя паўнамоцтвы належаць прэм'ер-міністру краіны, а ўлада прэзідэнта моцна абмежаваная. 

Румен Радзеў належыць да ліку балгарскіх палітыкаў, якія займаюць пазіцыю, прыхільную да Расіі. Ён не раз адзначаўся выказваннямі, якія можна расцэньваць як прарасійскія. 

Чытайце таксама:

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь

Каментары да артыкула