БЕЛ Ł РУС

Памёр рэжысёр «Караля Льва» Роджэр Алерс

19.01.2026 / 17:28

Nashaniva.com

Роджэр Алерс, рэжысёр анімацыі, намінаваны на прэміі «Оскар» і «Тоні» і найбольш вядомы сваёй працай над мультфільмам «Кароль Леў» 1994 года, пайшоў з жыцця ва ўзросце 76 гадоў, паведамляе The Hollywood Reporter.

Роджэр Алерс

Да стварэння «Караля Льва» Алерс удзельнічаў у працы над шэрагам іншых знакавых мультфільмаў студыі Disney, сярод якіх «Аладзін», «Прыгажуня і Пачвара» і «Русалачка». Акрамя таго, ён меў дачыненне да распрацоўкі фільма «Трон» 1982 года — аднаго з першых буйных кінапраектаў, дзе шырока выкарыстоўвалася камп’ютарная графіка.

Генеральны дырэктар Disney Боб Айгер адзначыў, што Роджэр Алерс быў творцам з унікальным бачаннем, а ягоны ўнёсак у спадчыну кампаніі застанецца ў памяці і сэрцах будучых пакаленняў.

Чытайце таксама:

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Памёр рэжысёр Бела Тар

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава

Каментары да артыкула