БЕЛ Ł РУС

Траціна прададзеных у Мінску кватэр — даражэйшыя за 100 тысяч даляраў

18.01.2026 / 22:45

Nashaniva.com

А колькі купілі кватэр за 200 тысяч?

Фота: сацсеткі

У базе БТІ за снежань цяпер 1275 здзелак па сталіцы, але іх колькасць яшчэ дадасца, пакуль яны будуць дагружацца ў базу даных, таму можна казаць, што па выніку ў сталіцы будзе каля 1330‑1350 здзелак, паведамляе Wikidom.

Для параўнання, у лістападзе было 1235 здзелак, у той жа час у снежні мінулага года — 1509.

Сярэдні кошт метра ў Мінску склаў 1876 даляраў (плюс 17$ за месяц).

Па сегментах сітуацыя наступная:

Што тычыцца долі дарагіх кватэр, з цэннікам больш за 100 тысяч даляраў, то іх колькасць крыху знізілася і склала 34% ад агульнай колькасці ўсіх продажаў (гэта 431 кватэра).

Нягледзячы на невялікае зніжэнне долі дарагіх кватэр, іх колькасць усё роўна знаходзіцца на рэкордна высокіх узроўнях. Доля кватэр з коштам вышэй 200 тысяч даляраў — 4% (45 здзелак).

Па выніку месяца склаліся наступныя цэны за метр на розныя кватэры:

Чытайце таксама:

У Мінску кватэру без аздаблення хочуць здаць у арэнду за $990

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах

Каментары да артыкула