БЕЛ Ł РУС

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

17.01.2026 / 22:53

Nashaniva.com

У Мінску плануюць стварыць флагманскія цэнтры экстраннай медыцынскай дапамогі. Абмеркаванне рэалізацыі гэтых праектаў адбылося на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Такія цэнтры маюць з’явіцца на базе ўжо наяўных медустаноў — бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, 10‑й гарадской клінічнай бальніцы, а таксама Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Пакуль усе аб’екты знаходзяцца на этапе праектавання.

Асноўная мэта — зрабіць экстранную меддапамогу ў сталіцы больш эфектыўнай і аператыўнай. Паводле слоў прадстаўнікоў гарадскога ўпраўлення аховы здароўя, у флагманскіх цэнтрах у межах сутак будуць аб’яднаныя хуткая дыягностыка, кансультацыі і неадкладнае лячэнне. Фактычна гэта спецыяльныя карпусы, дзе пацыенту стабілізуюць стан або акажуць першасную медыцынскую дапамогу.

Праект прадугледжвае падзел на тры зоны.

У «чырвоную» будуць трапляць пацыенты ў крытычным стане, якім патрэбная інтэнсіўная тэрапія. «Жоўтая» зона прызначаная для зняцця вострых сімптомаў, правядзення дыягностыкі і вызначэння далейшага маршруту лячэння — аперацыя, стацыянар або амбулаторная дапамога. У «зялёную» зону будуць накіроўваць людзей, чый стан не патрабуе інтэнсіўнага ўмяшання.

Мэр Мінска даручыў профільным службам як мага хутчэй распачаць падрыхтоўку і ўзгадненне ўсіх рашэнняў, неабходных для пачатку будаўніцтва. Тэрміны рэалізацыі будуць залежаць ад гатоўнасці праектаў, пляцовак і тэхнічных умоў.

Чытайце таксама:

Мінздароўя перавяло сваю сістэму ў рэжым павышанай гатоўнасці

Мінздароўя забараніла выкарыстоўваць некаторыя БАДы расійскай вытворчасці 

Мінздароўя ўнесла змены ў правілы працы хуткай дапамогі — вызначаны дакладны час прыбыцця медыкаў на выклік

Мінздароўя ўстанавіла верхні парог цэн на некаторыя лекі

Каментары да артыкула