БЕЛ Ł РУС

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

16.01.2026 / 18:11

Nashaniva.com

Па словах рэжысёра, яны знаходзяцца там з Сяргеем і ўжо пайшлі ў мясцовую школу.

Фота: Marek Antoni Iwanczuk / NurPhoto via Getty Images

Рэжысёр Андрэй Курэйчык у сваім нядаўнім стрыме расказаў, што Сяргей Ціханоўскі цяпер вучыцца ў ЗША і дзеці жывуць там разам з ім. «Забраў туды дзяцей, яны пайшлі ў школу», — заявіў Курэйчык.

Сяргей Ціханоўскі, расказваючы «Нашай Ніве» пра свае планы, не стаў адказваць пра пераезд і сям'ю.

«Сяргей сапраўды знаходзіцца ў ЗША, навучаецца на курсах ангельскай мовы. А па дзецях я не даю каментароў з прычын бяспекі», — Святлана Ціханоўская коратка пракаментавала словы Курэйчыка.

Пераезд адбыўся на фоне размоваў пра будучы пераезд Офіса Святланы Ціханоўскай з Вільні ў Варшаву праз пытанні з арганізацыяй аховы.

Святлана, Сяргей, Карней і Агнія Ціханоўскія. Фота з сацсетак Святланы Ціханоўскай

Чытайце таксама:

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Каментары да артыкула