БЕЛ Ł РУС

Памёр Юрый Пышнік

15.01.2026 / 23:20

Nashaniva.com

У 83 гады пайшоў з жыцця былы футбаліст і трэнер Юрый Пышнік. Пра гэта стала вядома журналістам «Трыбуны».

Юрый Пышнік

У часы СССР Юрый Пышнік быў гульцом камандаў «Беларусь» (цяпер «Дынама» Мінск) і «Спартак» (цяпер «Гомель»), а таксама гродзенскага «Нёмана».

На пасадзе трэнера ўжо ў незалежнай Беларусі ён узначальваў зборную U-16, з якой у 1994 годзе выйшаў у фінальную частку юнацкага чэмпіяната Еўропы, а на працягу наступных 10 гадоў быў галоўным трэнерам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Сярод яго выхаванцаў — такія вядомыя ў беларускім футболе людзі, як Ігар Крывушэнка, Генадзь Туміловіч, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Ермаковіч, Вадзім Скрыпчанка, Віталь Кутузаў, Юрый Жаўноў, Сяргей Кісляк, Аляксандр Мартыновіч і многія іншыя.

Уласныя дзеці Юрыя Пышніка, Сяргей і Андрэй, таксама сталі футбалістамі, а пасля трэнерамі.

Чытайце таксама:

Памёр Фелікс Гумен

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць

Каментары да артыкула