Джэй Дзі Вэнс не прыедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс сёлета не возьме ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, паведаміла выданне The Pioneer. Яшчэ некалькі дзён таму СМІ пісалі, што амерыканскі палітык зноў плануе выступіць на форуме ў лютым, аднак цяпер яго візіт адменены.
Фота: Kent Nishimura / Getty Images
Летась Вэнс запомніўся ў Мюнхене жорсткім выступленнем з крытыкай Еўропы, нагадвае Bild.
Ён абвінавачваў еўрапейскія ўрады ў цэнзуры ў сацыяльных сетках і пераследзе іншадумства, заяўляючы, што ўлады выкарыстоўваюць «агідныя словы з савецкага мінулага, накшталт «дэзінфармацыі», каб прымусіць маўчаць крытыкаў.
Тады Вэнс наўпрост даў зразумець, што без змен у стаўленні да свабоды слова адносіны з ЗША будуць пагаршацца.
«Калі вы баіцеся ўласных выбаршчыкаў, Амерыка нічога не зможа для вас зрабіць. І, больш за тое, вы нічога не зможаце зрабіць для амерыканскага народа, які абраў мяне і прэзідэнта Трампа», — заявіў ён тады.