БЕЛ Ł РУС

Моцныя маразы затрымаюцца яшчэ на тыдзень

15.01.2026 / 14:9

Nashaniva.com

Як доўга ў Беларусі пратрымаецца марознае надвор’е, расказалі БелТА ў Белгідрамеце.

Цягам наступнага тыдня пад уздзеяннем вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у халоднай паветранай масе, у Беларусі захаваюцца анамальна нізкія тэмпературы паветра — у асноўным на 8—18 градусаў ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма другой і трэцяй дэкад студзеня — мінус 1,4—4,5 і мінус 3,2—6,6 градуса адпаведна).

Начныя мінімумы будуць вагацца ад мінус 10 да мінус 25 градусаў, пры праясненнях месцамі паветра будзе астываць да мінус 28, а дзённыя максімумы складуць ад мінус 5 градусаў у заходніх да мінус 18 градусаў ва ўсходніх раёнах краіны.

У пятніцу, 16 студзеня, уначы чакаецца 17—24 градусы марозу, месцамі — мінус 25—28, па захадзе — мінус 10—16. Удзень — ад мінус 7 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 16 градусаў па паўночным усходзе.

У суботу ўначы мінус 17—24 градусы, месцамі — да мінус 28, у заходніх і крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах — мінус 14—16. Удзень будзе 8—15 градусаў марозу, месцамі — да мінус 17.

У нядзелю ўначы мінус 18—25 градусаў, месцамі — да мінус 28, у заходніх раёнах — мінус 16—17. Удзень — 9—15 градусаў марозу, месцамі — да мінус 18.

У панядзелак—аўторак, 19—20 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах — слабы туман ды іней. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 18—25 градусаў, месцамі — да мінус 28, у заходніх раёнах — мінус 12—17. Удзень — 8—15 градусаў марозу, 20 студзеня месцамі па захадзе — мінус 5—7.

У сераду, 21 студзеня, уначы пры праясненнях — да мінус 25, па поўначы — мінус 12—15. Удзень — 5—12 градусаў марозу, месцамі — да мінус 14.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула