БЕЛ Ł РУС

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

14.01.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Абследавана 229 км берагавой лініі.

Айсфлоатынг, ілюстрацыйнае фота

У расійскім Запаляр’і ратавальнікі прыпынілі пошукі турысткі з Беларусі, якая знікла падчас экстрэмальнага воднага сплаву 1 студзеня, піша 51.ru.

«З 1 да 11 студзеня праводзіліся пошукава-выратавальныя работы, у ходзе якіх было абследавана 229 км берагавой лініі (з іх 169 км — пешшу, 60 км — з борта верталёта Мі-8 МНС Расіі)», — удакладнілі ў МНС Мурманскай вобласці.

Пошукі былі прыпыненыя ў сувязі з тым, што работы, якія праводзіліся ва ўмовах нізкіх тэмператур, ускладняліся ледзяной абстаноўкай, густым туманам і нізкай бачнасцю і не далі вынікаў. Было прынята рашэнне прыпыніць іх да паляпшэння ўмоў для пошуку.

Гаворка ідзе пра жанчыну 1968 года нараджэння, якую вечарам 1 студзеня знесла цячэннем у раёне ракі Туломы непадалёк ад Колы. Ратавальныя падраздзяленні пачалі працу адразу ў дзень здарэння, аднак на працягу першых некалькіх сутак, да 5 студзеня, абследаванне вялося выключна з берага. Выкарыстаць верталёт адразу не ўдалося: у МНС тлумачылі затрымку складанымі метэаралагічнымі ўмовамі, неспрыяльнымі для палётаў.

Арганізатар айсфлоатынгу, падчас якога адбылася трагедыя, стаў фігурантам крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам

Што вядома пра пошукі беларускі, якую знесла рачная плынь пад Мурманскам

Каментары да артыкула