БЕЛ Ł РУС

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

19.01.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Настассю Уласавец абвінавацілі ў «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Настасся Уласавец. Фота з яе старонкі Укантакце

Настассі Уласавец 33 гады. Яна родам з горада Івацэвічы Брэсцкай вобласці. 

У 2013 годзе дзяўчына скончыла эканамічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (БрДТУ) па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Пасля ўніверсітэта працавала бухгалтарам у «Брэстаблаўтатрансе». Пазней уладкавалася эканамістам у кампанію «СмайлСтудыя». Дзяўчына жыве ў Брэсце разам з мужам.

Настассю судзілі ў Брэсцкім абласным судзе па дзвюх частках артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію.

Звычайна па гэтым артыкуле рэжым судзіць тых, хто перадаваў інфармацыю, фота ці відэа ў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». Дакладны тэрмін пакарання Настассі, як і сутнасць справы, невядомы.

Чытайце таксама:

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку

Каментары да артыкула