Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам
Расійская «Сота» накручвала паніку, што спецслужбы выкралі з Польшчы актывіста Вайцяхоўскага. А той прыехаў у Беларусь на рэйсавым аўтобусе, з чамаданамі і на памежным пераходзе даў інтэрв’ю БТ.
Анатоль Вайцяхоўскі на памежным пераходзе на мяжы
Перад гэтым Анатоль Вайцяхоўскі, якога ў 2023 годзе эвакуяваў «Байсол» праз палітычны крымінальны пераслед, напісаў у камісію па вяртанні. Ён вывез з Польшчы дакументы па крымінальнай справе свайго памерлага суседа-шпіёна Уладзіміра Усера.
Паведамленне ў тэлеграме расійскай «Соты»
Вайцяхоўскі паўгода таму ўплішчыўся ў рэвізійную камісію «Народнай грамады», дзе кантраляваў дзейнасць партыі прыхільнікаў Міколы Статкевіча.
Чытайце таксама:
Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»
Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам
На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні